Іван Жахлівы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н IV Жахлі́вы[1], у беларускіх гістарычных крыніцах — Іван Маскоўскі або Іван Тыран[2] (Грозны, рас. Ива́н IV Васи́льевич, Ива́н Гро́зный; 25 жніўня 1530, в. Каломенскае пад Масквой — 18 сакавіка 1584, Масква) — гаспадар Маскоўскай дзяржавы, які афіцыйна тытуляваўся як «вялікі князь маскоўскі і ўсяе Русі» (з 1533), «цар усяе Русі» (з 1547). З дынастыі Рурыкавічаў, сын Васіля III ад яго другога шлюбу з Аленай Глінскай.
Хуткія факты Маскоўскі гаспадар, Каранацыя ...
Іван IV Жахлівы | |
Маскоўскі гаспадар | |
---|---|
1533 — 1584 | |
Каранацыя | 16 студзеня 1547 |
Папярэднік | Васіль III |
Наступнік | Фёдар I Іванавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 25 жніўня 1530, в. Каломенскае |
Памёр | 18 сакавіка 1584 (53 гады), Масква |
Пахаваны | Архангельскі сабор у Маскве |
Нашчадкі |
сыны: Дзьмітры, Іван, Фёдар, Васілій, Дзьмітры Угліцкі дачкі: Ганна, Марыя |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Жонкі |
1) Анастасія Раманаўна шл. 1547 2) Марыя Цямрукаўна шл. 1561 3) Марфа Сабакіна шл. 1571 4) Ганна Калтоўская шл. 1572 5) Марыя Даўгарукая шл. 1575 6) Ганна Васільчыкава шл. 1579 7) Васіліса Мяленьцьеўна шл. 1579 8) Марыя Нагая шл. 1581 |
Бацька | Васіль III |
Маці | Алена Глінская |
Закрыць
Адзін з найзначнейшых дзяржаўных дзеячоў расейскае гісторыі, дзейнасьць якога атрымала даволі разнастайныя ацэнкі. Разглядаецца беларускімі гісторыкамі ў якасьці захопніка і ката[1] на падставе яго спусташальных дзеяньняў у Полацкім рэгіёне.