Арызона
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арызо́на (па-ангельску: Arizona) — 48-ы штат, які ўвайшоў у склад ЗША. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны. Нараўне зь Ютай, Каларада і Нью-Мэксыка ўваходзіць у лік «штатаў чатырох кутоў». Сталіца і найбуйнейшы горад штату — Фінікс. Насельніцтва штату ў 2005 годзе складала каля 5 939 292 чалавекі — па гэтым паказчыку Арызона займае 20-е месца ў ЗША. Арызона знакамітая сваім пустэльным ляндшафтам і кактусамі, якія растуць на тэрыторыі штату. У Арызоне мяккія зімы і высокія тэмпэратуры ў летні час году.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Арызона (неадназначнасьць).
Quick Facts Мянушка, Сталіца ...
Арызона | |||||
| |||||
Мянушка | Штат Вялікага каньёну | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Фінікс | ||||
Найбуйнейшы горад | Фінікс | ||||
Плошча | |||||
6-я па ЗША | |||||
- агулам | 295 234 км² | ||||
- сушы | 295 км² | ||||
- % вады | 0,35 | ||||
- шырата | 31°20' пн. ш. па 37° пн. ш. | ||||
- даўгата | 109°3' з. д. па 114°49' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
- агулам (2015) | 6 828 065 | ||||
- шчыльнасьць | 22/км² | ||||
Дата заснаваньня | 14 лютага 1912 (48-ы) | ||||
Губэрнатар | Даг Д’юсі | ||||
Часавы пас | UTC-7 |
Close