Асірава пакаленьне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асірава пакаленьне — паводле Бібліі, сваю радаслоўную вяло ад Асіра (што ў перакладзе азначае: шчасьлівы), другога сына патрыярха Якава. Яму належала самая пладародная паўночная частка зямлі Ханаанскай. Задаволенае сваім геаграфічным становішчам, яно не праяўляла ваяўнічасьці і мірна жыло з суседзямі. Пасьля падзелу Ізраільска-Іўдзейскага царства на два самастойныя царствы яно падтрымлівала сувязі з іўдзейскім Ерусалімам.[1]