Аўстрыйская кухня
кулінарныя традыцыі Аўстрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстрыйскую кухню часта атаясамліваюць зь венскай кухняй, хоць традыцыйнае кулінарнае мастацтва Аўстрыі знаходзіць сваё адлюстраваньне ў разнастайнасьці рэгіянальных варыяцыяў, абумоўленых агульнай гісторыяй Аўстра-Вугорскай імпэрыі. У аўстрыйскай кухні спляліся разам кулінарныя традыцыі Вугоршчыны, Багеміі, Баварыі і Італіі. Запазычаныя зь іншых краінаў стравы і тэхналёгіі падрыхтоўкі інтэграваліся і адаптаваліся да мясцовых традыцый. Аўстрыйская кухня вядомая для ўсяго сьвету перш за ўсё выпечкай і прысмакамі. Сусьветную вядомасьць атрымаў венскі шніцаль.