Бабіна каша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́біна ка́ша — у беларусаў абрадавая страва на радзінах.
Quick Facts Паходжаньне, Распаўсюджаныя складнікі ...
Бабіна каша | |
Паходжаньне | Беларусь |
---|---|
Распаўсюджаныя складнікі | каша з прасяных, ячных або грэцкіх крупаў на малацэ, зь яйкамі, мёдам, цукрам, маслам |
Close
Каша з прасяных, ячных або грэцкіх крупаў на малацэ, зь яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец сьвяточнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Пасьля «торгу» гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госьця. Ён разьбіваў гаршчок на шчасьце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашы па традыцыі ў гаршчку падаюць цукеркі, печыва і іншыя стравы.