Барусія Мёнхэнглядбах
нямецкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бару́сія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Мёнхэнглядбаху. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1975, 1979). «Барусія» зьяўляецца адным з самых тытуляваных і найбольш актыўна падтрымоўваюмым заўзятарамі клюбаў Нямеччыны. Клюб налічвае больш за 93 тысячаў сяброў і зьяўляецца шостым паводле велічыні зарэгістраваным спартовым аб’яднаньнем Нямеччыны[1]. Колеры клюбу — зялёны, чорны й белы, а афіцыйны сымбаль — жарабя Юнтэр (ням. Jünter). Поўная назва клюбу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсьць лацінізаваны варыянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартовых клюбаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартовае таварыства для цялесных практыкаваньняў» і акрамя футболу ў клюбе маюцца таксама сэкцыі па гандболе й настольным тэнісе.
Барусія Мёнхэнглядбах | ||||||
Поўная назва | Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1900 | |||||
Горад | Мёнхэнглядбах, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Барусія-Парк Умяшчальнасьць: 54 057 | |||||
Прэзыдэнт | Рольф Кёнігс[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2022—2023 | 10 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы borussia.de (ням.) (анг.) (нід.) (кіт.) (гішп.) |
З 2004 году «Барусія» хатнія матчы праводзіць на «Барусія-Парку», але раней выступала на «Бёкельбэргштадыёне» з 1919 году. Асноўным супернікам клюбу ёсьць «Кёльн», матчы супраць якога маюць імя Райнлядзкае дэрбі[2]. Другаснымі супернікамі ёсьць іншыя дружыны з рурскага рэгіёну, як то дортмундзкая «Барусія», дусэльфорфская «Фартуна» і левэркузэнскі «Баер».