Беларуская Марсэльеза
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́ская Марсэлье́за» — назва, якой характарызавалі дзьве розныя беларускія патрыятычныя песьні.
- У пачатку XX стагодзьдзя зьявілася песьня «Адвеку мы спалі». Песьня была пачутая ў першы раз у 1906 року «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага павету Менскай губэрні»[1] і лічылася народнай. Пазьней было высьветлена, што аўтарам словаў быў паэт Аляксандар Мікульчык[2][3]. Варыянт, датаваны 1917 рокам, з словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Ўладзіславу Галубку[lower-alpha 1]. Песьню шырока называлі «Беларускай Марсэльезай»[lower-alpha 1] за патрыятычны і рэвалюцыйны патас словаў, але сьпявалі яе на іншую мэлёдыю, чым «La Marseillaise(fr)»; аўтарства музыкі прыпісваецца Ўладзімеру Тэраўскаму,[4] аднак у сьпеўніку самога Тэраўскага яна пададзеная як народная.[5] У 1920-я і, імаверна, пазьней, гэтая песьня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
- У канцы 1980-х — пачатку 1990-х у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская Марсэльеза» пачалі азначаць песьню «Пагоня», створаную на аднайменны верш Максіма Багдановіча, сьпяваны на мэлёдыю «La Marseillaise»[lower-alpha 2][6].
Quick Facts Гімны Беларусі ...
Гімны Беларусі | |
---|---|
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі) | |
Гімн БНР (1919) | |
Гімн БССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Мы, беларусы (з 2002 году) | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
Close