Бразавіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бразаві́ль — самы вялікі горад і сталіца Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга. Колькасьць насельніцтва налічвае 1 262 000 чалавек, што складае прыкладна 30% насельніцтва краіны. Горад быў заснаваны ў 1880 годзе на месцы невялікага паселішча Нкуна, франка-італьянскім першапраходцам П’ерам дэ Бразам, ад імя якога і пайшла назва гораду. На другім беразе Конга, насупраць Бразавілю знаходзіцца горад Кіншаса, сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая налічвае 7 млн жыхароў.
Quick Facts
Бразавіль | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 10 верасьня 1880 | ||||
Горад з: | 1880 | ||||
Краіна: | Рэспубліка Конга | ||||
Плошча: | 263,9 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 1 827 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6923,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 242 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 4°16′10″ пд. ш. 15°16′16″ у. д. | ||||
Бразавіль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brazzaville.cg |
Close