Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайско́ва-паве́траныя сі́лы і во́йскі СПА Сэ́рбіі (па-сэрбску: Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана, РВ и ПВО) — адзін з тыпаў Узброеных сілаў Сэрбіі. Былі створаныя ў 1912 годзе і прынялі ўдзел у Балканскіх ды Першай сусьветнай войнах. У 1918—1941 роках існавалі як Каралеўскія ВПС Югаславіі, а потым ВПС і СПА ЮНА. Распад Югаславіі меў цяжкія наступствы для сэрбскае вайсковае авіяцыі. ВПС прымалі ўдзел у баявых дзеях у Харватыі ў 1991 годзе й панесьлі вялікія страты падчас вайсковае апэрацыі НАТО ў 1999 годзе. У цяперашні час ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца ў працэсе рэфармаваньня.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі | |
Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана Војске Србије | |
Эмблема ВПС і СПА Сэрбіі | |
Гады існаваньня | з 24 сьнежня 1912 р. |
---|---|
Краіна | Сэрбія |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Сэрбіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Сэрбіі |
Тып | Вайскова-паветраныя сілы |
Заступнік | Сьвяты прарок Ільля |
Войны |
Першая балканская вайна Другая балканская война Першая сусьветная вайна |
Знакі ўзнагароды | |
Дзейны камандзір |
Брыґадны ґенэрал Ранка Жывак па-сэрбску: Бригадни генерал Ранко Живак[1] |
Close