Вена
Сталіца Аўстрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́на ці Ведэнь[1] (па-нямецку: Wien) — сталіца і найбуйнейшы горад Аўстрыі. Адначасова адна зь дзевяці фэдэральных земляў Аўстрыі, з усіх бакоў аточаная тэрыторыяй іншай зямлі — Ніжняй Аўстрыі. Разьмешчаная ва ўсходняй частцы краіны. Горад месьціцца на абодвух берагах Дунаю. Вена ёсьць культурным, эканамічным і палітычным цэнтрам Аўстрыі.
Вена | |||||
ням. Wien | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | I стагодзьдзе да н. э. | ||||
Горад з: | 881 | ||||
Краіна: | Аўстрыя | ||||
Кіраўнік: | Міхаэль Людвіг[d] | ||||
Плошча: | 414,65 км² | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 1 670 347 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4028,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +43 1 | ||||
Паштовыя індэксы: | 1010—1239, 1400, 1450 | ||||
Нумарны знак: | W | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°12′30″ пн. ш. 16°22′21″ у. д. | ||||
Вена | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.wien.gv.at/english/ |
Вена зьяўляецца трэцім горадам-рэзыдэнцыяй ААН пасьля Нью-Ёрку і Жэнэвы. Венскі міжнародны цэнтар (так званы UNO-City) уключае ў сябе Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі, Упраўленьне ААН па наркотыках і злачыннасьці, Арганізацыі ААН па прамысловым разьвіцьці і іншыя. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных арганізацыяў, як, напрыклад Арганізацыя краін-экспартэраў нафты і Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе.
На працягу многіх стагодзьдзяў Вена зьяўлялася горадам-рэзыдэнцыяй Габсбургаў і адпаведна сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі германскай нацыі, ператварыўшыся ў культурны і палітычны цэнтар Эўропы. У 1910 годзе ў Вене пражывала два мільёны асоб і горад займаў чацьвертае месца сярод найбуйнейшых гарадоў сьвету, саступаючы толькі Лёндану, Нью-Ёрку і Парыжу. Пасьля Першай сусьветнай вайны насельніцтва Вены скарацілася амаль на чвэрць. Стары горад Вены і палац Шэнбрун у сьнежні 2001 году былі ўнесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.