Вызвалены Прамэтэй (Шэлі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вызвалены Прамэтэй» (па-ангельску: Prometheus Unbound) — чатырохактавая п’еса Пэрсі Біш Шэлі, упершыню апублікаваная ў 1820 годзе. За аснову сюжэта ўзяты старажытнагрэцкі міт пра Прамэтэя і ягоныя пакуты ад рук Зэўса. Шэлі натхніўся трагедыяй Эсхіла «Прыкаваны Прамэмтэй», зьмяніўшы канцоўку твора згодна з рамантычным духам аптымізму і свабодалюбства: Зэўса скідваюць са стальца Алімпа, што дазваляе Прамэтэю вызваліцца.
П’еса Шэлі зьяўляецца ўзорам несцэнічнае драмы. Аўтар мэтанакіравана ствараў гэтую п’есу не для пастаноўкі ў тэатры. Згодны з традыцыяй рамантычнае паэзіі, Шэлі пісаў для ўяўленьня, мерачыся стварыць сцэнічныя падзеі ва ўяўленьні сваіх чытачоў.