Вялікабрытанія (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікабрыта́нія (па-ангельску: Great Britain) — найбуйнейшы эўрапейскі востраў плошчай 218 595 км². На востраве разьмешчаная вялікая частка Злучанага Каралеўства: Англія, Шатляндыя і Ўэйлз.
Quick Facts Плошча, Краіна ...
Вялікабрытанія (востраў) | |
Плошча | 228 938 квадратны кілямэтар |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Close
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вялікабрытанія (неадназначнасьць).
Востраў мае працягласьць каля 900 км з поўначы на поўдзень. Абмываецца водамі Атлянтычнага акіяна на захадзе і поўначы, і Паўночнага мора — на ўсходзе. На поўдні аддзелены ад мацерыка пралівам Ля-Манш. Берагавая лінія астравоў моцна разьдзеленая шматлікімі залівамі (ф’ёрдамі на поўначы і рачнымі эстуарыямі на поўдні).
Найбуйныя паўастравы — Ўэйлз і Корнўал.