Вікіпэдыя:Праект:Тэматычны тыдзень/Тыдзень астраноміі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тыдзень астраноміі» — лягічны працяг праекту «Тэматычны тыдзень», мэтай якога зьяўляецца пашырэньне зьвестак пра такую галіну навукі, як астраномія. Беларуская Вікіпэдыя пакуль не зьяўляецца паўнавартаснай крыніцай беларускамоўных зьвестак на астранамічную тэму.
Прапануецца ў першую чаргу перарабіць шаблён {{Плянэта}} і авысакародзіць артыкулы пра дамашнюю зорную сыстэму, а затым перайсьці да нябеснай мэханікі. Варта стварыць ці палепшыць і артыкулы пра тыпы астранамічных аб’ектаў, уключаных у Каталёг Мэсье і NGC.
Тэрміны: 13—23 лютага 2012 году
Арыентыр: іншыя разьдзелы Вікіпэдыі, галоўным чынам расейскі і ангельскі, утрымліваюць зьмястоўныя артыкулы па астраноміі, зорках і т. п. Добрым дапаможнікам па астранамічнай тэрміналёгіі можа стаць слоўнік з сэрыі «Беларуская навуковая тэрмінолёгія» Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (варта ўзяць да ўвагі сучасную клясычную артаграфію).