Вільярэал (футбольны клюб)
гішпанскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вільярэа́л» (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «дэ ля Сэраміка», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».
Вільярэал | |||||
Поўная назва | Villarreal Club de Fútbol, S.A.D. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 10 сакавіка 1923 | ||||
Горад | Вільярэал, Гішпанія | ||||
Стадыён |
Эстадыё дэ ля Сэраміка Умяшчальнасьць: 24 890 | ||||
Кіраўнік | Фэрнанда Роч Альфонса[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | ||||
· 2022—2023 | 5 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы villarrealcf.es (гішп.) (анг.) (кат.) |
У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.