Гісторыя Вільні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільня — другая (пасьля Наваградку) сталіца Вялікага Княства Літоўскага, цэнтар гістарычнага рэгіёну, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Даўняя сталіца беларусаў, якая мае вялізнае значэньне ў беларускай гісторыі і культуры. Скарбніца помнікаў архітэктуры самабытнага ў кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва стылю віленскага барока. Тут захаваўся комплекс Старога Места, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Дзейнічае найстарэйшы ў Беларусі[3] і Летуве ўнівэрсытэт. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Летувы.