Дзядзька Сэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзядзька Сэм (па-ангельску: Uncle Sam) — пэрсаніфікаваная выява Злучаных Штатаў Амэрыкі. Дзядзьку Сэма часьцяком малююць высокім пажылым чалавекам з тонкімі рашучымі рысамі твару, са старамоднай бародкай, у цыліндры колеру амэрыканскага сьцяга, у сінім фраку і паласатых нагавіцах. Гэты стыль малюнку стаў папулярны ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя дзякуючы працам мастака Томаса Наста (па-ангельску: Thomas Nast). У апошні час сталі зьяўляцца больш «мадэрнізаваныя» малюнкі Дзядзькі Сэма, у больш сучаснай адзежы і з сучаснай стрыжкай. Але знакаміты цыліндар заўсёды застаецца абавязковым атрыбутам.