Дзяды (паэма)
паэма Адама Міцкевіча / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзяды́» — нізка рамантычных драмаў Адама Міцкевіча, публікаваны ў 1822—1860 роках. Складаецца з чатырох частак:
- «Дзяды (частка II)» — 1822
- «Дзяды (частка IV)» — 1822
- «Дзяды (частка III)» — 1832
- «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная
Дзяды | |
Dziady | |
Жанр: | цыкль рамантычных паэмаў |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Публікацыя: | 1822 |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
- Гэта артыкул пра пра паэму Адама Міцкевіча. Калі вам патрэбны артыкул пра народны памінальны абрад, глядзіце артыкул Дзяды.
Апроч драмаў, у склад II часткі ўваходзіць верш «Вупыр», пачаткова публікаваны асобна.
Часткі зьвязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы зьмешчаныя пэўныя аўтабіяграфічныя зьвесткі, ідэі рамантызму, зьвязанага з народавольніцкай барацьбой польскага народу пад расейскім падзелам.
Паэму «Дзяды» Адам Міцкевіч пачаў пісаць яшчэ ў 1820 годзе. Пісалася паэма не паводле плянаванага парадку, часта прысутнічала дзіўная кампазыцыя твору[1]. У II томе «Паэзыі», які выйшаў ў 1823 г. у віленскай друкарні Юзэфа Завадзкага Адам Міцкевіч указаў, як арганізаваць пасьлядоўнасьць твораў. Спачатку ў кнігу ўвайшла паэма «Гражына», за ёй — «Гістарычныя запіскі», кн. г.зн. аўтарскія камэнтарыі да згаданай паэмы, пасьля камэнтарыяў быў зьмешчаны тытульны ліст «Дзядоў», выкладзены ўступ, напісана проза й, нарэшце, — ІІ і ІV часткі «Дзядоў». Трэцяя частка паэмы «Дзяды» зьявілася ледзь праз дзесяцігодзьдзе, у 1832 годзе, апублікаваная ў Дрэздэне. І частка паэмы, якая засталася незавершанай, была надрукавана ўжо пасьля сьмерці паэта ў 1860 г.
На працягу ўсяго жыцьця Адам Міцкевіч неаднаразова плянаваў вярнуцца да напісаньня «Дзядоў». Пра гэта ён узгадваў у лістах да сяброў. У лісьце да Юльяна Нямцэвіча пісаў:
«Я вельмі ўзрушаны, што вы адгадалі мэту й плян маёй паэмы: сапраўды, я вырашыў ахапіць у ім усю гісторыю ганеньняў і пакутаў нашай Бацькаўшчыны». Віленскія сцэны — толькі прэлюдыя да турмаў Пецярбурга, да катаргі й сыбірскай ссылкі[2]. | ||