Дзяржава Тэўтонскага ордэну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржава Тэўтонскага ордэна (па-нямецку: Deutschordensland, Ordensstaat) сфармавалася ў выніку заваёваў Тэўтонскімі рыцарамі земляў прусаў падчас Паўночнага крыжовага паходу ў 1224 годзе. У 1237 годзе Лівонскае брацтва воінаў Хрыста стала Лівонскім ландмайстэрствам Тэўтонскага ордэну, і кантраляваная ім тэрыторыя таксама ўвайшла ў склад ордэнскай дзяржавы. У 1346 годзе дацкі кароль за 19 000 кельнскіх марак прадаў Ордэну тэрыторыю дацкага герцагства Эстляндыя; фармальная зьмена сувэрэнітэту адбылася 1 лістапада 1346 году.
Дзяржава Тэўтонскага ордэну Deutschordensland | |||||
| |||||
| |||||
Сталіца | Мальбарк (1308—1454) Кёнігсбэрг (1454—1525) | ||||
Форма кіраваньня | Тэакратыя |
Пасьля паразы ў Грунвальдзкай бітве ў 1410 годзе пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэну. Лівонскія землі аддзяліліся, утварыўшы Лівонскую канфэдэрацыю. Пасьля Трынаццацігадовай вайны ў 1466 годзе заходняя частка ордэнскае дзяржавы вылучылася ў г. зв. «Каралеўскую Прусію» і ўвайшла ў склад Польскага каралеўства. Астатняя частка падчас Рэфармацыі была сэкулярызаваная і ў 1525 годзе стала сьвецкім герцагствам Прусія, якое знаходзілася ў васальнай залежнасьці ад польскага караля.