Дыега Вэляскес
гішпанскі мастак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дые́га Радры́гес дэ Сы́льва і Вэля́скес (па-гішпанску: Diego Rodríguez de Silva y Velázquez; 6 чэрвеня 1599, Сэвільля, Гішпанія — 6 жніўня 1660, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі мастак, вядучы мастак пры двары караля Філіпа IV і адзін з найбольш выбітных мастакоў гішпанскага Залатога веку. Вядомы як партрэтыст. У дадатак да мноства шматлікіх карцінаў, якія мелі вядомыя гістарычныя і культурныя сцэны, Вэляскес намаляваў дзясяткі партрэтаў гішпанскай каралеўскай сям’і, іншых значных эўрапейскіх дзеячаў і простых людзей, кульмінацыяй ягонай творчасьці лічыцца ягоны шэдэўр «Мэніны» (1656).
Дыега Вэляскес | |
Фрагмэнт аўтапартрэту (1630) | |
Імя пры нараджэньні | Diego Rodríguez de Silva y Velázquez |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1599(1599-06-06)[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | Сэвільля, Гішпанія |
Дата сьмерці | 6 жніўня 1660(1660-08-06)[1][2][3][…] (61 год) |
Месца сьмерці | Мадрыд, Гішпанія |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Франсыска Пачэка (Сэвільля) |
Занятак | мастак, партрэтыст |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d], міталягічнае малярства[d][5][6], гістарычны жывапіс[5][6], рэлігійны жывапіс[d][5], партрэт[5][6], архітэктурны жывапіс[d][6], побытавы жанр[d][6], пэйзаж[6], ню[6], фігурка[d][6], анімалістыка[d][6], рэлігійнае мастацтва[d][6] і натурморт[d][6] |
Плынь | гішпанскае барока |
Працы | Мэніны (1656) Вэнэра і Купідон (1644—1648) Здача Брэды (1634—1635) |
Узнагароды | |
Зь першай чвэрці XIX стагодзьдзя творы мастацтва Вэляскеса былі стандартам для рэалістаў і імпрэсіяністаў, у прыватнасьці, Эдуарда Манэ. З таго часу, вядомыя больш позьнія вядомыя мастакі, у тым ліку Паблё Пікаса, Сальвадор Далі і Фрэнсіс Бэкан, выказваючы павагу да працы Вэляскеса ўзнаўлялі некаторыя зь ягоных працаў.