Замежная палітыка Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замежная палітыка Беларусі — дачыненьні Беларусі зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Паводле 1-га артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году, Рэспубліка Беларусь самастойна ажыцьцяўляе замежную палітыку. Згодна з 18-м артыкулам Канстытуцыі «Рэспубліка Беларусь у сваёй замежнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасьці дзяржаваў, непрымяненьня сілы або пагрозы сілай(en), непарушнасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, неўмяшаньня(en) ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай»[1]. 14 лістапада 2005 году А. Лукашэнка падпісаў Закон «Аб зацьвярджэньні Асноўных напрамкаў унутранай і замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь». Паводле 24-га артыкула Закону, «стратэгічнымі мэтамі замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь ёсьць: абарона дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці(en) Рэспублікі Беларусь; абарона правоў, свабодаў і законных зацікаўленасьцяў грамадзянаў, грамадзкіх і дзяржаўных зацікаўленасьцяў»[2]. На верасень 2013 году ўрад Беларусі падтрымліваў дыпляматычныя дачыненьні са 172 дзяржавамі (з 212) і ўдзельнічаў у больш як 3600 міжнародных дамовах[3].