Зборная Беларусі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе — нацыянальная каманда, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах па футболе і прадстаўляе Беларусь. Нацыянальная каманда кіруецца Беларускай фэдэрацыяй футболу. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, згуляла першую міжнародную гульню супраць Украіны 28 кастрычніка 1992 году. Да гэтага беларускія футбалісты гулялі ў нацыянальнай камандзе СССР.
Беларусь | |||||
Фэдэрацыя | Беларуская фэдэрацыя футболу | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | |||||
Найбольш гульняў | Аляксандар Кульчы (102) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Максім Рамашчанка (20) | ||||
Першая гульня | |||||
Беларусь 1:1 Украіна (Менск, Беларусь; 28 кастрычніка 1992) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Беларусь 5:0 Летува (Менск, Беларусь; 7 чэрвеня 1998) Беларусь 6:1 Таджыкістан (Барысаў, Беларусь; 4 верасьня 2014) Беларусь 5:0 Сан-Марына (Менск, Беларусь; 8 верасьня 2018) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Бэльгія 8:0 Беларусь (Лёвен, Бэльгія; 30 сакавіка 2021) | |||||
|
Беларусь аніколі не дасягала фінальнай часткі чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Аднак, пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэра Эдуарда Малафеева была вельмі блізкая да ўдзелу ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2002 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі, але зьведала паразу ў апошняй гульні групавога турніру супраць валійскай зборнай, саступіўшы другую пазыцыю зборнай Украіны. Больш пасьпяхова Беларусь брала удзел у неафіцыйных спаборніцтвах. Гэтак у 2002 годзе зборная перамагла ў прадстаўнічым турніры «LG Cup» з удзелам зборных Расеі, Украіны, Сэрбіі. У 2004 і 2008 гадах яна таксама перамагла ў міжнародных футбольных турнірах на Мальце.
Да 2012 году каманда праводзіла большасьць хатніх гульняў на стадыёне «Дынама» ў Менску, з 2014 году хатнім стадыёнам зьяўляецца «Барысаў-Арэна».