Златан Ібрагімавіч
швэдзкі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зла́тан Ібрагі́мавіч (па-басьнійску: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981 году ў Мальмё, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст басьнійскага паходжаньня, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі, у якой быў капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў сьвету свайго часу[6]. Ібрагімавіч зрабіў больш за 100 выступаў за зборную Швэцыі, а таксама ёсьць найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швэцыю на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.
Златан Ібрагімавіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 195 см[5] | |
Вага | 95 кг[5] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 2001—2004 2004—2006 2006—2009 2009—2010 2010—2012 2012—2016 2016—2018 2018—2019 2020—2023 |
Мальмё Аякс Ювэнтус Інтэрнацыянале Барсэлёна Мілян Пары Сэн-Жэрмэн Манчэстэр Юнайтэд Лос-Анджэлес Гэлаксі Мілян |
40 (16) 74 (35) 70 (23) 88 (57) 29 (16) 61 (42) 122 (113) 33 (17) 58 (53) 64 (34) |
Зборныя | ||
2001—2023 | Швэцыя | 122 (62) |
Златана параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Швэдзкі гулец быў адным з найлепшых нападнікаў сьвету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленьня[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швэцыі супраць зборнай Ангельшчыны атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году швэдзкая газэта Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым швэдзкім спартоўцам усіх часоў пасьля Б’ёрна Борга[10].