Кантынэнтальная дзяржава
краіна, цалкам аточаная зямлёй / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кантынэнтальная дзяржава — дзяржава, якая ня мае выхаду да мора. У цяперашні час існуе 43 дзяржавы, межы якіх ня маюць выхаду да Сусьветнага акіяну. Больш за ўсё такіх дзяржаваў у Афрыцы — 15, у Эўропе — 14, у Азіі — 12, у Паўднёвай Амэрыцы — 2.
Дзьве дзяржавы, якія ня маюць выхаду да мора, а менавіта Узбэкістан і Ліхтэнштайн, мяжуюць выключна з краінамі, таксама ня мелымі выхаду ў Сусьветны акіян.
Тры дзяржавы цалкам акружаныя тэрыторыяй аднай дзяржавы: Сан-Марына і Ватыкан мяжуюць толькі зь Італіяй, Лесота — толькі з Паўднёвай Афрыкай. Шэсьць дзяржаваў цалкам акружаныя тэрыторыяй двух дзяржаваў: Манголія, Нэпал, Бутан, Свазілэнд, Ліхтэнштайн і Андора.
Этыёпія, у якой пражывае 75 млн жыхароў (2005), зьяўляецца найбуйнейшай па насельніцтве зь дзяржаваў, ня мелых выхаду да Сусьветнага акіяну, таксама больш 20 мільёнаў жыхароў пражываюць у Нэпале (27,6 млн), Угандзе (27,3 млн) і Ўзбэкістане (26,8 млн).
Найбуйнейшымі па плошчы зь дзяржаваў, ня межных з Сусьветным акіянам зьяўляецца Казахстан (2 717 300 км²); тэрыторыю больш мільёна км² маюць таксама Манголія (1 566 500 км²), Этыёпія (1 133 380 км²) і Балівія (1 098 581 км²).
Беларусь — самая вялікая па плошчы (207,6 тыс. км²) дзяржава ў Эўропе, якая ня мае выхаду да мора.
Расея мяжуе з чатырма ня мелымі выхаду да сусьветнага акіяну дзяржавамі: Манголіяй, Казахстанам, Азэрбайджанам і Беларусьсю.
Ня маюць меж з Сусьветным акіянам большасьць (9 з 15) дзяржаваў, якія ўтварыліся пасьля распаду СССР. Пры гэтым тэрыторыя дзяржаваў Армэнія, Азэрбайджан, Туркмэністан, Узбэкістан, Кыргыстан і Таджыкістан цалкам уваходзяць у басэйны бясьцёкавых вадаёмаў і абласьцей — іншых падобных дзяржаваў у сьвеце няма.