Капэнгаген (футбольны клюб)
дацкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Капэнга́ген» (па-дацку: København) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену. «Капэнгаген» быў заснаваны ў 1992 годзе шляхам аб’яднаньня 15-разовага чэмпіёна краіны клюбу «Капэнгаген Больклюб» і сяміразовага чэмпіёна краіны клюбу «Больклюбэн 1903».
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Капэнгаген | |
Поўная назва | Football Club København |
---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 1992 |
Горад | Капэнгаген, Данія |
Стадыён |
Паркен Умяшчальнасьць: 38 065 |
Кіраўнік | Parken Sport & Entertainment[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2022—2023 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fck.dk (дацк.) (анг.) |
Закрыць
У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб упершыню ў гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Свае хатнія гульні каманда праводзіць стадыёне «Паркен», дзе таксама свае гульні праводзіць нацыянальная зборная Даніі. З моманту свайго заснаваньня «Капэнгаген» мае жорсткае саперніцтва з клюбам «Брэнбю», які месьціца ў прадмесьці сталіцы. Іхнае суперніцтва мае назоў «Новая Фірма», і гульні паміж клюбамі прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў футболу[1].