Квэбэк (горад)
сталіца правінцыі Квэбэк (Канада) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Квэбэк (франц. Québec [kebɛk], або [kəbɛk]) — сталіца канадзкай францускамоўнай правінцыі Квэбэк і галоўная гарадзкая аглямэрацыя на ўсходзе правінцыі. У горадзе разьмешчаны Квэбэцкі парлямэнт і асноўны ўрадавы апарат правінцыі, хоць горад значна меншы за Манрэаль.
Квэбэк | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 3 ліпеня 1608 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Квэбэк | ||||
Мэр: | Андрэ П. Бушэ | ||||
Плошча: | 450 км² | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 492 937 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1095,42 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | +1-418 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°48′58.00″ пн. ш. 71°13′27.01″ з. д. | ||||
Квэбэк | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ville.quebec.qc.ca |
З 2001 году Квэбэк зьяўляецца адным з самых эканамічна квітнеючых гарадоў Канады пасьля Калгары, Эдмантану і Саскатуну[1]. У горадзе зарэгістраваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў краіне[2]. Галоўнымі сэктарамі росту эканомікі гораду зьяўляюцца біятэхналёгіі, прамысловасьць, турызм, ахова здароўя, харчаваньне, страхаваньне, прыкладныя тэхналёгіі[3]. Квэбэк таксама важны партовы цэнтар, яго порт зьяўляецца трэцім у краіне па танажы. Акрамя таго, горад прымае каля 70 тыс. турыстаў і 30 тыс. чальцоў экіпажаў штогод[4].
У 2009 г. насельніцтва гораду склала 508 349 чалавек, якія жывуць у 6 муніцыпалітэтах: Сітэй-Лімуалю, Рывіерс, Сэн-Фуа-Сілеры-Ка-Руж, Шарлебур, Бапор і Ад-Сэн-Шарль, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 35 гарадзкіх раёнаў і на 27 выбарчых акругаў. У 2008 г. Квэбэк зь вялікім шыкам адсьвяткаваў 400-ю гадавіну з дня свайго заснаваньня, падкрэсьліўшы тым самым сваю ролю калыскі францускай цывілізацыі ў Паўночнай Амэрыцы.
Квэбэк вядомы сваім гістарычным кварталам, вялікай колькасьцю музэяў і культурных установаў. Мянушка Квэбэку — «горад тэатраў».