Кокбэрн Таўн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́кбэрн Таўн (па-ангельску: Cockburn Town) — сталіца і самы вялікі горад залежнай брытанскай тэрыторыі Тэркс і Кэйкас, разьмешчаны на востраве Гранд Тэрк. Горад захаваў бэрмудзкую архітэктуру XVIII i XIX стагодзьдзяў. Горад, таксама вядомы, доўгімі прамымі вуліцамі і асаблівым вулічным асьвятленьнем, якое не зьмянілася за шмат гадоў.
Quick Facts
Кокбэрн Таўн | |
анг. Cockburn Town | |
Першыя згадкі: | 1681 |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Заморская тэрыторыя: | Тэркс і Кэйкас |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 3700 чал. |
Часавы пас: | UTC-4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 21°27′37″ пн. ш. 71°8′29″ з. д. |
Кокбэрн Таўн | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Горад стаў першым пастаянным паселішчам на астравах, быў заснаваны ў 1681 годзе. Кіраўніцтва астравамі знаходзіцца ў горадзе з 1766 году. Верагодней за ўсё, горад знаходзіцца на тым жа месцы, дзе на бераг сыходзіў адкрывальнік астравоў Пончэ дэ Леон.