Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1960» стаў 5-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 20 сакавіка 1960 году ў Каралеўскай фэставай залі Лёндану. Нідэрлянды адмовіліся праводзіць конкурс, і яго арганізацыя была даверана Вялікабрытаніі. Колькасьць краін-удзельніц узрасла да 13: вярнуўся Люксэмбург, а Нарвэгія далучылася да конкурсу. Фінляндыя вырашыла дэманстраваць фінал у прамым этэры. У сыстэму галасаваньня былі занесены новыя зьмены: сябрам журы было дазволена слухаць, але не глядзець генэральную рэпэтыцыю кожнай песьні перад самім конкурсам. Перамагла песьня «Tom Pillibi», выкананая Жаклін Баер з Францыі. На 7 ачкоў адстаў ад яе вядомы брытанскі выканаўца Браян Джонсан, які заняў другое месца. Упершыню ў гісторыі конкурсу яго галоўны прыз уручыла леташняе пераможца Тэдзі Шольтэн.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1960 | |
Дата | 20 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «Tom Pillibi» (Францыя) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
Колькасьць краін | 13 |
Дэбют | Нарвэгія |
◄1959 1961► |