Конкурс песьні Эўрабачаньне-1961
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1961» стаў 6-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 18 сакавіка 1961 году ў Палацы фэстаў гораду Канны (Францыя). Упершыню конкурс быў праведзены ў суботні вечар, паклаўшы пачатак традыцыі, які захоўваецца і ў наш час. У конкурс уліліся яшчэ 3 краіны, а лік удзельнікаў павялічыўся да 16. Перамог Люксэмбург зь песьняй «Nous les amoureux», выкананай Жанам-Клёдам Паскалем. Вялікабрытанія трэці раз запар заняла другое месца. Нямецкі выканаўца зьдзівіў усіх, выканаўшы частку сваёй песьні на нямецкай мове, а частку — на францускай.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1961 | |
Дата | 18 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Жаклін Жубэр |
Тэлеканал гаспадароў | RTF |
Месца | Канны, Францыя |
Пераможная песьня | «Nous les amoureux» (Люксэмбург) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
Колькасьць краін | 16 |
Дэбют |
Гішпанія Фінляндыя Югаславія |
◄1960 1962► |
Закрыць