Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1963» стаў 8-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 сакавіка 1963 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) у новым тэлецэнтры BBC у Шэпардс-Буш. Як і Нідэрлянды ў 1960 годзе, Францыя адмовілася арганізоўваць конкурс 1963 году ў сябе на радзіме і зноў на дапамогу прыйшла Вялікабрытанія. Упершыню прадусарам конкурсу зьяўлялася жанчына. Трансьляцыя праводзілася адначасова зь дзьвюх розных студыяў.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963 | |
Дата | 23 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «Dansevise» (Данія) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна прысуджала ад 1 да 5 балаў найболей упадабаным песьням |
Колькасьць краін | 16 |
Нуль ачкоў |
Нідэрлянды Нарвэгія Фінляндыя Швэцыя |
◄1962 1964► |
Пераможцам стала Данія зь песьняй «Dansevise», выкананай Грэтай і Юргенам Інгманамі. Нідэрлянды ўпершыню ў гісторыі конкурсу другі год запар не атрымалі ніводнага ачка.
Падчас конкурсу адбыўся інцыдэнт, які складаўся ў тым, што Нарвэгія не пасьпела своечасова падлічыць галасы сваіх сяброў журы і абвясьціла няправільныя папярэднія вынікі. Апублікаваныя пазьней выніковыя дадзеныя значна адрозьніваліся ад першапачаткова абвешчаных, і менавіта яны сталі вырашальнымі пры вызначэньні пераможца.