Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1964» стаў 9-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 году ў Капэнгагене, сталіцы Даніі, у канцэртнай залі «Тыволі». Швэцыя не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за страйку артыстаў, але лік яго ўдзельнікаў застаўся роўным 16, бо да іх ліку далучылася Партугалія. Італія абагнала сваіх супернікаў зь песьняй «Non ho l'étà», выкананай 16-гадовай Джыльёлай Чынквэці, якая атрымала 60% ад магчымага максымуму пунктаў, што застаецца рэкорднай сумай да цяперашняга часу. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца неэўрапейскага паходжаньня (галяндка Анэка Гронлах мела інданэзійскія карані).
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964 | |
Дата | 21 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Лота Вэвэр |
Тэлеканал гаспадароў | DR |
Месца | Капэнгаген, Данія |
Пераможная песьня | «Non ho l'étà» (Італія) |
Сыстэма галасаваньня | глядзіце частку «Зьмены ў правілах» |
Колькасьць краін | 16 |
Дэбют | Партугалія |
Сыход | Швэцыя |
Нуль ачкоў |
ФРН Партугалія Швайцарыя Югаславія |
◄1963 1965► |
Закрыць