Конкурс песьні Эўрабачаньне-1965
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1965» стаў 10-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 20 сакавіка 1965 году ў Нэапалі (Італія) у Канцэртнай залі RAI. Швэцыя вярнуліся, а Ірляндыя далучылася да конкурсу, што павялічыла лік удзельнікаў да 18-ці. Савецкі Саюз і іншыя ўсходнеэўрапейскія краіны трансьлявалі конкурс, што адкрыла новыя гарызонты для шоў, аўдыторыя якога склала больш за 150 млн чалавек. Перамагла француская зорка Франс Галь, якая ў конкурсе прадстаўляла Люксэмбург і выканала песьню «Poupée de cire, Poupée de son», напісаную Сэржам Генсбурам.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1965 | |
Дата | 20 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Рэната Мора |
Тэлеканал гаспадароў | RAI |
Месца | Нэапаль, Італія |
Пераможная песьня | «Poupée de cire, poupée de son» (Люксэмбург) |
Сыстэма галасаваньня | Нацыянальнае журы ад кожнай краіны ўручала іншым намінантам па 5, 3 і 1 ачку |
Колькасьць краін | 18 |
Дэбют | Ірляндыя |
Нуль ачкоў |
Бэльгія ФРН Гішпанія Фінляндыя |
◄1964 1966► |
Швэдзкі выканаўца прадставіў песьню на ангельскай мове, у сувязі з чым былі занесены зьмены ў правілы, якія абавязваюць з наступнага конкурсу ўдзельнікаў выконваць песьню толькі на дзяржаўнай мове сваёй краіны.