Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1966» стаў 11-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 5 сакавіка 1966 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург), у Вялікай залі RTL. Адзінай значнай зьменай стала правіла пра мову выкананьня. Правіла абвяшчала, што песьня абраная канкурсантам павінна быць выканана толькі на дзяржаўнай мове краіны-выканаўца. У гэтым годзе нуль ачкоў атрымалі Манака і Італія. Гран-Пры сышоў у Аўстрыю, зь песьняй «Merci chérie», выкананай Уда Юргенсам, які прымаў ўдзел у 3-і раз. Такім чынам, у конкурсе ўпершыню перамагла песьня, выкананая на нямецкай мове.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966 | |
Дата | 5 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Жосэн Шэн |
Тэлеканал гаспадароў | RTL |
Месца | Люксэмбург, Люксэмбург |
Пераможная песьня | «Merci chérie» (Аўстрыя) |
Сыстэма галасаваньня | Нацыянальнае журы ад кожнай краіны ўручалі іншым намінантам па 5, 3 і 1 ачку. |
Колькасьць краін | 18 |
Нуль ачкоў |
Манака Італія |
◄1965 1967► |
Гішпанію прадстаўляў сьпявак Рафаэль (7-е месца), які пазьней праславіўся. Упершыню ў гісторыі конкурсу выступаў цемнаскуры выканаўца (галяндка Мілі Скот).
Вядомы італьянскі сьпявак Дамэніка Мадуньё, незадаволены гульнёй аркестру, пакінуў сцэну.