Конкурс песьні Эўрабачаньне-1968
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1968» стаў 13-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 6 красавіка 1968 году ў горадзе Лёндан (Вялікабрытанія), у Альбэрт-холе. Вялікабрытанія ўпершыню прымала конкурс пасьля перамогі ў папярэднім годзе. Гішпанія выйграла з розьніцай у адно ачко зь песьняй «La, la, la…», выкананай Масыель, а сьпявак Кліф Рычард зь песьняй «Congratulations», заняў другое месца, прадстаўляючы Вялікабрытанію, трэцяй стала Ізабэль Абрэ зь песьняй «La Source», якая прадстаўляла Францыю. Упершыню ў гісторыі тэлекампаніі сямі краін паказвалі конкурс у каляровым малюнку. Аўстрыю на гэтым конкурсе прадстаўляў знакаміты чэхаславацкі сьпявак Карэл Гот.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1968 | |
Дата | 6 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Лёндан, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «La, la, la…» (Гішпанія) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 17 |
◄1967 1969► |
Напачатку траўня 2008 году па гішпанскім тэлебачаньні быў паказаны дакумэнтальны фільм, у якім гаварылася, што дыктатар Гішпаніі Франка падкупіў некаторых судзьдзяў, што дапамагло гішпанскай сьпявачцы абыйсьці Кліфа Рычарда. Аднак цяперашні дырэктар конкурсу Б'ерн Эрыксэн заявіў, што ня мае намеру праводзіць расьсьледаваньне пра падзеі саракагадовай даўнасьці. Сам Рычард выступіў з абвінавачваньнямі конкурсу «Эўрабачаньне» ў прадажнасьці.
З 1968 году конкурс песьні «Эўрабачаньне» пачаў трансьлявацца ў колеры.