Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1969» стаў 14-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 29 сакавіка 1969 году ў горадзе Мадрыд (Гішпанія) на сцэне Каралеўскага опэрнага тэатру. Адзіны раз у гісторыі адразу чатыры песьні атрымалі званьне пераможцы конкурсу: Францыя зь песьняй «Un Jour, Un Enfant» выкананай Фрыдай Бакара, Нідэрлянды з «De troubadour», выкананай Лэні Кюр, Гішпанія з «Vivo cantando», выкананай Саломэ (Марыяй Розай Марка) і Вялікабрытанія з «Boom bang a bang», выкананай Лулу. Гэты конкурс таксама быў адзначаны іншымі важнымі падзеямі: Сальвадор Далі стварыў рэклямны праспэкт для конкурсу, а Манака было прадстаўлена 12-летнім хлопчыкам, які заняў 6-е месца.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1969 | |
Дата | 29 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Ларыта Валенцуэла |
Тэлеканал гаспадароў | TVE |
Месца | Мадрыд, Гішпанія |
Пераможная песьня |
«Un jour, un enfant» (Францыя) «Boom bang-a-bang» (Вялікабрытанія) «De troubadour» (Нідэрлянды) «Vivo cantando» (Гішпанія) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 16 |
Сыход | Аўстрыя |
◄1968 1970► |
Аўстрыя адмовілася ад удзелу ў конкурсе, які праходзіў у краіне, у якой кіравала ваенная дыктатура Франсіска Франка. Сярод дэбютантаў конкурсу мог апынуцца Ліхтэнштайн, дзе ўпершыню быў праведзены нацыянальны адбор, аднак па прычыне адсутнасьці ў краіне мясцовай тэлекампаніі яму было адмоўлена ва ўдзеле.