Конкурс песьні Эўрабачаньне-1972
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1972» стаў 17-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 25 сакавіка 1972 году ў Ашэр-холе гораду Эдынбург (Вялікабрытанія). Манака адмовілася праводзіць конкурс, даўшы, такім чынам, Вялікабрытаніі магчымасьць ізноў прыняць яго. Упершыню конкурс трансьляваўся ў некаторых краінах Азіі, а перад выступамі ўдзельнікаў сталі дэманстравацца відэа-паштоўкі. Пераможцам стаў Люксэмбург, прадстаўлены грэцкай сьпявачкай Вікі Леандрас зь песьняй «Apres toi». Іў Дэска стаў другім кампазытарам, песьня якога паўторна перамагла на конкурсе (першы раз — у 1971 годзе).
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1972 | |
Дата | 25 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Мойра Шырэр |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Месца | Эдынбург, Вялікабрытанія |
Пераможная песьня | «Après toi» (Люксэмбург) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны былі па два судзьдзі, кожны зь якіх ацэньваў песьню ад 1 да 5 балаў. |
Колькасьць краін | 18 |
◄1971 1973► |
Закрыць