Конкурс песьні Эўрабачаньне-1973
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1973» стаў 18-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 7 красавіка 1973 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург) на сцэне Новага тэатру. Мальта і Аўстрыя вырашылі ня ўдзельнічаць у конкурсе, але да ліку ўдзельнікаў далучыўся Ізраіль, з прычыны чаго прыйшлося ўзмацніць меры бясьпекі. У адпаведнасьць са зьменамі ў правілах, зараз сам сьпявак мог выбіраць мову выкананьня песьні. Люксэмбург перамог другі год запар зь песьняй «Tu te reconnaitras», выкананай Ганнай-Марыяй Давыд. Гішпанскіх выканаўцаў, якія выступалі зь песьняй «Eres Tu» і што занялі другое месца, абвінавацілі ў плягіяце ў адносінах да югаслаўскай песьні «Brez besed», выкананай на «Эўрабачаньні» ў 1966 годзе, але дыскваліфікацыйныя меры ў дачыненьні да іх ужыты не былі.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1973 | |
Дата | 7 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Хельга Гітан |
Тэлеканал гаспадароў | RTL |
Месца | Люксэмбург, Люксэмбург |
Пераможная песьня | «Tu te reconnaîtras» (Люксэмбург) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны былі па два судзьдзі, кожны зь якіх ацэньваў песьню ад 1 да 5 балаў. |
Колькасьць краін | 17 |
Дэбют | Ізраіль |
Сыход |
Аўстрыя Мальта |
◄1972 1974► |