Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1976» стаў 21-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 3 красавіка 1976 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у будынку Палаца кангрэсаў. Швэцыя, Мальта і Турэччына адмовіліся ад удзелу, аднак вярнуліся Аўстрыя і Грэцыя, у выніку лік удзельнікаў склаў 18 краін. Ліхтэнштайн ізноў ня быў дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе. Шматлікія неангламоўныя краіны, напрыклад Аўстрыя, Фінляндыя, Галяндыя, Нарвэгія і Швайцарыя, вырашылі выканаць свае песьні на ангельскай мове.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1976 | |
Дата | 3 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Коры Брокен |
Тэлеканал гаспадароў | NOS |
Месца | Гаага, Нідэрлянды |
Пераможная песьня | «Save Your Kisses for Me» (Вялікабрытанія) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 18 |
Сыход |
Швэцыя Мальта Турэччына |
◄1975 1977► |
Вялікабрытанія выйграла Гран-Пры зь песьняй «Save Your Kisses for Me», выкананай гуртам Brotherhood of Man, якая стала камэрцыйна пасьпяховым хітом і была прададзена ў памеры больш за 6 мільёнаў копіяў па ўсім сьвеце. Вядомы італьянскі дуэт Аль Бано і Раміна Паўэр заняў 7-е месца.