Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1980» стаў 25-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 19 красавіка 1980 году ў горадзе Гаага (Нідэрлянды), у мясцовым Палацы кангрэсаў. Перамогшы ў 1978 годзе і прыняўшы ў сябе конкурс 1979 году, Ізраіль адмовіўся ў другі раз запар яго праводзіць. Пасьля адмоваў Гішпаніі і Вялікабрытаніі згоду на правядзеньне конкурсу далі Нідэрлянды пры ўмове зьніжэньня выдаткаў на яго арганізацыю.
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1980 | |
Дата | 19 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Марлаз Флуіцма |
Тэлеканал гаспадароў | NOS |
Месца | Гаага, Нідэрлянды |
Пераможная песьня | «What's Another Year» (Ірляндыя) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 19 |
Дэбют | Марока |
Сыход |
Ізраіль Манака |
◄1979 1981► |
Дата правядзеньня конкурсу супала з Днём памяці загінулых у войнах Ізраілю, і ўпершыню пераможца леташняга конкурсу (Ізраіль) ня прыняў удзелу ў наступным конкурсе. Манака таксама не прыняло ў ім удзел, у той час як вярнулася Турэччына і дэбютавала Марока, у выніку чаго лік удзельнікаў склаў 19 краін. Прадстаўнік Ірляндыі Джоні Логан заваяваў Гран-Пры зь песьняй «What’s Another Year». Удзельнічаючы ў трэці раз, заходненямецкая сьпявачка Каця Эбштайн заняла 2-е месца зь песьняй «Theater».