Кінгман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыф Кі́нгмана (па-ангельску: Kingman Reef) — незаселены каралавы рыф у паўночнай частцы Ціхага акіяна. Плошча паверхні складае 1 км². Рыф знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў Амэрыкі. Самы высокі пункт уздымаецца на 1 мэтар над узроўнем мора, пад час прыліваў рыф знаходзіцца пад вадой.