Ліль (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ліль» (па-француску: Lille) — францускі футбольны клюб з гораду Лілю. Заснаваны ў 1944 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Алімпік Ліль» і «СК Фіў». Чатырохразовы чэмпіён Францыі (1946, 1954, 2011, 2021), шасьціразовы ўладальнік Кубка Францыі. Поўны назоў клюбу — Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole.
Ліль (футбольны клюб) | ||||||
Поўная назва | Lille Olympique Sporting Club Lille Metropole | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 верасьня 1944 | |||||
Горад | Ліль | |||||
Стадыён |
П’ер-Маруа Умяшчальнасьць: 50 186 | |||||
Прэзыдэнт | Аліўе Летанг[d] | |||||
Кіраўнік | Жэрар Лёпэс[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2022—2023 | 5 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы losc.fr (фр.) |
«Ліль» і «Рэд Стар» зьяўляюцца адзінымі францускімі клюбамі, якія запар тройчы перамагалі ў розыгрышы Кубка Францыі. У 2011 годзе клюб заваяваў Кубак Францыі й чэмпіёнам краіны[1]. Самым пасьпяховым пэрыядам «Лілю» былі дзесяцігодзьдзі з 1946—1956 гады, калі камандаў кіравалі Джордж Бэры й Андрэ Шаўва[2].
«Ліль» мае даўняе суперніцтва з суседзямі клюбам «Лянс», дэрбі паміж гэтымі двума клюбамі завецца Дэрбі-дзю-Нор. Ад 2016 году «Ліль» належыць Жерару Лопесу. У студзені 2002 году Мішэлю Сэйду, францускі бізнэсовец і кінапрадусар набытыў акцыі клюбу, а праз два гады набыў і кантрольны пакет.