Марка Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі
валюта НДР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рка Няме́цкае Дэмакраты́чнае Рэспу́блікі (па-нямецку: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама звалася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі. Была ўнутранай неканвэртоўнай валютаю; увоз і вываз быў забаронены і караўся штрафам.
Марка НДР па-нямецку: Mark der DDR | |
100 марак | |
Краіна | НДР |
---|---|
Падзел | пфэніг |
Код ISO-4217 | 4217 |
Скарачэньне | DDM |
Сымбаль | M |
Цэнтральны банк | Дзяржаўны банк НДР[d] і Нямецкі эмісійны банк[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 21 чэрвеня 1948 |
Вывядзеньне з ужытку | 30 чэрвеня 1990 |
Папярэдняя валюта | райхсмарка[d] |
Замененая валютай | нямецкая марка[d] |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Пасьля Другой сусьветнай вайны пераможаная саюзьнікамі Нямеччына была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, францускую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 у аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРН) (па-нямецку: Deutsche Mark). У якасьці зваротнае рэакцыі 24 чэрвеня 1948 году ў савецкай зоне была заснавана свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (па-нямецку: Deutsche Mark) савецкае зоны (пазьней НДР) у 1974 годзе была пераназвана ў марку НДР (па-нямецку: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 году.
Марка выпускалася з 1948 году Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 году — Дзяржаўным банкам НДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:
- Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банку (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 году па 31 ліпеня 1964 году
- Марка Нямецкага эмісійнага банку (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 году па 31 сьнежня 1967 году
- Марка (Mark, M) Нямецкае Дэмакратычнае Рэспублікі (Марка НДР) — з 1 студзеня 1968 году па 30 чэрвеня 1990 году
У 1 марцы — 100 пфэнігаў (Pf).