Менск (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Менск» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Уладальнік Кубка Беларусі (2013). Выступае ў найвышэйшай лізе. Футбольны клюб паходзіць ад футбольнай школы моладзі, якая была створана ў Менску, яшчэ ў 1954 годзе. У 1987 годзе каманда атрымала назоў «Зьмена», зьяўляючыся на той момант школай алімпійскага рэзэрву. З 1992 году, пасьля здабычы незалежнасьці рэспублікі, клюб браў удзел у розыгрышах чэмпіянату Беларусі, выступаючы, аднак, толькі ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе было праведзена аб’яднаньне зь менскім клюбам «Тарпэда-СКА», новы клюб атрымаў назоў «Менск» і пачаў фінансавацца з гарадзкога бюджэту, якога аднак не хапае на куплю высокааплатных гульцоў[3]. Акрамя таго, дзякуючы аб’яднаньню клюб атрымаў магчымасьць праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Тарпэда», які месьціцца ў Заводзкім раёне сталіцы. Найлепшым дасягненьнем клюбу ў чэмпіянаце зьяўляецца атрыманьне трэцяга месца ў розыгрышы чэмпіянату Беларусі 2010 году.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Менск (неадназначнасьць).
Менск | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Менск» |
---|---|
Заснаваны | 2006 |
Горад | Менск, Беларусь |
Стадыён |
ФК «Менск» Умяшчальнасьць: 3000 |
Старшыня | Андрэй Васілевіч[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2023 | 9 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Клюб мае самую буйную футбольную школу ў краіне[4], што стала забясьпечвае каманду баяздольным калектывам. Праз футбольную школу клюбу ў свае часы праходзілі такія знакамітыя гульцы, як Эдуард Зарэмба, Леанід Гарай, Васіль Швяцоў, Дзьмітры Падрэз, Уладзімер Нявінскі, Сяргей Федаровіч, Віталь Рагожкін, Аляксандар Баранаў, Васіль Хамутоўскі, Мікалай Рындзюк і іншыя.
Лягатып клюбу ўтрымлівае выяву гербу гораду. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца сіні й чырвоны. Акрамя мужчынскай каманды клюб мае жаночую каманду, а таксама юнацкую школу для падтрыхтоўкі дзяўчынак.