Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́еў (па-ўкраінску: Миколаїв) — места на поўдні Ўкраіны, на сутоках рэчак Паўднёвага Бугу і Інгулу. Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеўскай вобласьці, Вітаўскага ды Мікалаеўскага раёнаў. Горад-герой Украіны (2022)[3]
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мікалаеў.
Quick Facts
Мікалаеў лац. Mikałajeŭ | |||||
укр. Миколаїв | |||||
Будынак-візытоўка места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1789 | ||||
Горад з: | 1789 | ||||
Былая назва: | Вітаўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Мікалаеўская | ||||
Раён: | Мікалаеўскі, Вітаўскі | ||||
Мэр: | Аляксандар Сянкевіч[d][1] | ||||
Плошча: | 260 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 490 762 чал. (2017)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1887,55 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 72,6%, расейцы — 22,6%, беларусы — 0,8%, габрэі — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-512 | ||||
Паштовыя індэксы: | 54000—54490 | ||||
Нумарны знак: | BE, НЕ / 15 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°58′30″ пн. ш. 31°59′42″ у. д. | ||||
Мікалаеў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Мікалаеўская меская рада |
Close
Знаходзіцца за 65 кілямэтраў ад Чорнага мора. Празь места праходзяць аўтамабільны шлях эўрапейскага значэньня E58: Вена — Браціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — Кішынёў — Адэса — Мікалаеў — Марыюпаль — Растоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Крапіўніцкі — Мікалаеў. Вузел чыгуначных лініяў на Адэсу, Хэрсон, Сьнегіроўку, Далінскую. Аэрапорт.
У 1399 року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева места Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[4]