Надбярэзінцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Надбярэзінцы (па-польску: Nadberezyńcy)[lower-alpha 1] — раман Флярыяна Чарнышэвіча аб лёсе жыхароў засьценкаў з-за Бярэзіны ў 1911—1920 гадах на тле бурных гістарычных падзей. Упершыню была апублікавана на эміграцыі ў Буэнас-Айрэс у 1942 годзе[1]. Твор стаў літаратурным дэбютам пісьменьніка, у які ён уключыў элемэнты ўласнай біяграфіі.
Надбярэзінцы | |
Nadberezyńcy | |
Жанр: | Аўтабіяграфічная аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Флярыян Чарнышэвіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1942 |
Публікацыя: | 1942 |
Дзеяньне большай часткі рамана адбываецца ў засьценку Смалярня, першаўзорам якога стала шляхецкая вёска Перасека, што каля Клічава, у якой рос аўтар раману й якая на сёньняшні дзень ужо не існуе.
Раман Надбярэзінцы лічыцца эпасам засьценкавай шляхты, што насяляла тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага. З гэтае прычыны яго параўноўваюць з Панам Тадэвушам Міцкевіча, Трылёгіяй Сянкевіча ці Над Нёманам Ажэшкі[2][3][4]. З прычыны, што раман апавядае аб заняпадзе тамтэйшага „сьвету“, часта бывае акрэсьлены, як „польскія Зьнесеныя ветрам“ або „польскія Вайна й мір“[5].
Раманам захапляліся вядомыя пісьменьнікі й літаратуразнаўцы, у тым ліку: Мэльхіёр Ваньковіч, Чэслаў Мілаш і Юзэф Чапскі. Надбярэзінцаў лічылі „адным з найважнейшых і найпрыгажэйшых польскіх раманаў XX стагодьдзя“[6].