Нефілімава пакаленьне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нефілімава пакаленьне — паводле Бібліі, вяло сваю радаслоўную ад імені аднаго з сыноў Якава. Пры падзеле Палестыны заняло самую паўночную частку зямлі Ханаанскай, з прычыны чаго больш за ўсіх падвяргалася знешнім нападам і ўплывам і адно зь першых было выведзена асырыйцамі ў палон. Прадстаўнік гэтага пакаленьня Товіт называецца ў Бібліі аўтарам адной зь яе кніг.