Польска-літоўскія уніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польска-літоўскі хаўрус — вайскова-палітычны хаўрус польскага каралеўства Ягелонаў і Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XIV—XVI стагодзьдзяў, які выліўся ва ўтварэньне ў 1569 г. адзінай дзяржавы Рэч Паспалітая.
Польшча і Літва каардынавалі свае інтарэсы з моманту падзелу галіцка-валынскай спадчыны пры Гедыміне. Дзьве дзяржавы аб’ектыўна згуртоўвалі такія фактары, як татара-турэцкая пагроза на поўдні і экспансія тэўтонскіх рыцараў на поўначы. Саюзныя адносіны былі аформленыя наступнымі уніямі:
- 1385 — Крэўская унія прывяла літоўскую дынастыю Ягелонаў на польскі трон
- 1401 — Віленска-радамская унія пацьвердзіла незалежнасьць ВКЛ;
- 1413 — Гарадзельская унія распаўсюдзіла правы шляхты на каталіцкае дваранства Вялікага Княства Літоўскага, уніфікавала геральдыку;
- 1432 — Гарадзенская унія;
- 1499 — Кракаўска-Віленская унія;
- 1501 — Мельніцкая унія прадугледжвала аб’яднаньне Польшчы і Літвы ў адзіную дзяржаву, але не была зацьверджана літоўскім соймам;
- 1569 — Люблінская унія, у выніку якой узьнікла Рэч Паспалітая.