Прапойск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прапо́йск (з 1945 году — Сла́ўгарад[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Проні. Адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7826 чалавек[1]. Знаходзіцца за 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Прыстань на Сажы.
Quick Facts
Прапойск лац. Prapojsk | |||||
Царква Раства Багародзіцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1136 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Прапойскі | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7826 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2246 | ||||
Паштовы індэкс: | 213245 | ||||
СААТА: | 7250501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′43″ пн. ш. 30°59′47″ у. д. | ||||
± Прапойск Прапойск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.slavgorod.mogilev-region.by |
Close
Прапойск — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу захавалася царква Раства Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст.