Прэзыдэнт Ізраілю
кіраўнік дзяржавы Ізраілю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нт Дзяржа́вы Ізра́іль (па-габрэйску: נשיא המדינה, Нэсі ХаМэдына — прэзыдэнт дзяржавы; па-арабску: رئيس الدولة) — кіраўнік дзяржавы Ізраіль. Прэзыдэнт Ізраілю выконвае ў асноўным цырыманіяльныя функцыі[1], а рэальная ўлада ў дзяржаве належыць прэм’ер-міністру. Цяперашнім прэзыдэнтам з 24 ліпеня 2014 року зьяўляецца Рэўвэн Рыўлін. Прэзыдэнт абіраецца галасаваньнем Кнэсэту, тэрмін ягоных паўнамоцтваў складае 7 гадоў, на другі тэрмін пераабраньне немагчымае.