Пяхота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пяхота — род войскаў, якія ваююць пераважна ў пешым баі (на ўласных нагах).
У сучасным сьвеце пяхота можа выкарыстоўваць матарызаваны транспарт. Доўгі час пяхота выкарыстоўвала пераважна ручную зброю (стралковую), у сучасных умовах (XXI стагодзьдзе) можа выкарыстоўваць шырокае кола ўзбраеньня (уключаючы ракетнае). У сувязі з разьвіцьцём тэхнікі й сродкаў дастаўкі можна правесьці наступную клясыфікацыю пяхоты:
- мотастралкі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — аўта й бранетэхніка)
- марская пяхота (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — марскі/рачны транспарт)
- паветраныя дэсантнікі (асноўны сродак дастаўкі жывой сілы — авіятэхніка).