Расна
Дрыбінскі раён / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́сна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вербаўцы. Цэнтар сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 854 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Дрыбіна, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (лінія Ворша — Крычаў); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Магілёў — Амсьціслаў і Дрыбін — Доўгавічы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Расна (неадназначнасьць).
Quick Facts
Расна лац. Rasna | |
Касьцёл Сьвятога Казімера | |
Першыя згадкі: | 1335 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Дрыбінскі |
Сельсавет: | Расьненскі |
Насельніцтва: | 764 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2248 |
Паштовы індэкс: | 213980 |
СААТА: | 7223804096 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′0″ пн. ш. 31°12′0″ у. д. |
± Расна Расна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Расна — даўняе места гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя рэзыдэнцыя ордэна езуітаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Казімера ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя, які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.